Удзел супрацоўніка Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў маладзёжным форуме Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў «30 гадоў інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь – 30 гадоў развіцця»

1 жніўня 2024 года супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прыняў удзел у маладзёжным форуме Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў «30 гадоў інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь – 30 гадоў развіцця».

Для маладых лідараў прафсаюзнага актыву дзяржустаноў вобласці была праведзена дыялогавая пляцоўка «Незалежная моладзь. Мы». На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Тамара Стасевіч, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі, намеснік пракурора горада Гродна Аляксандр Седач і намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Трусіла.

У ходзе дыялогу абмяркоўваліся актуальныя пытанні, якія датычацца маладзёжнай палітыкі, самарэалізацыі моладзі і падтрымкі маладых спецыялістаў. Вялікая ўвага была ўдзелена тэме Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі форуму ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера, а таксама наведалі Музея гісторыі пажарнай службы ў Гродне.

 

Дыялогавая пляцоўка «Незалежная моладзь. Мы»
Ускладанне кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера