Аб урачыстым зборы працоўнага калектыва Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі
2 ліпеня 2024 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшоў сход працоўнага калектыву, прысвечаны дзяржаўнаму святу і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта адно з самых важных свят для кожнага беларуса. Гэты дзень адзначаецца 3 ліпеня і сімвалізуе сабой не толькі незалежнасць дзяржавы, але і нацыянальную самасвядомасць кожнага грамадзяніна.
Перамога савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны таксама з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі нашай краіны. У час Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ праявіў гераізм і стойкасць, змагаючыся за сваю свабоду і незалежнасць.
На сходзе з віншавальнай прамовай выступіў дырэктар БДАНТД А.П.Куракоў. Андрэй Пятровіч паслядоўна расказаў супрацоўнікам архіва пра значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і адзначыў яе важнае значэнне для Рэспублікі Беларусь.
![]() |
Выступленне дырэктара БГАНТД А.П.Куракова |