Размяшчэнне у адкрытым доступе пераліка пытанняў, разгледжаных на пасяджэннях бюро ЦК КП(б)Б, за чэрвень 1941 – 1944 гг.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (далей – НАРБ) размясціў у адкрытым доступе лічбавую копію пераліка пытанняў, разгледжаных на пасяджэннях бюро ЦК КП(б)Б (далей – пералік), за чэрвень 1941 – 1944 гг. У савецкі перыяд функцыі прыняцця рашэнняў па асноўных пытаннях развіцця Беларусі былі сканцэнтраваны ў ЦК КП(б)Б (з верасня 1952 г.– ЦК КПБ), у сувязі з чым у пратаколах пасяджэнняў бюро ЦК адлюстраваны ўсе важнейшыя тэмы айчыннай гісторыі. Дзякуючы гэтаму пераліку, прызначаныя для раскрыцця зместу спраў і павышэння інфарматыўнасці вопісаў, з’яўляюцца вельмі каштоўным дапаможным элементам навукова-даведачнага апарата і запатрабаваны ў даследчыкаў гісторыі Беларусі.
Да юбілею вызвалення Беларусі работнікамі аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ адсканіраваны і распазнаны пералік за чэрвень 1941 – 1944 гг. Размяшчэнне ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце архіва лічбавай копіі пераліку дазволіць павысіць якасць прадастаўлення доступу да навукова-даведачнага апарата архіва. У далейшым гэтую працу плануецца прадоўжыць.