1 ліпеня адбылося адкрыццё пасля рамонту і рэканструкцыі новага архівасховішча Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка, старшыня Віцебскага аблвыканкама А.М.Субоцін, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, старшыня Віцебскага гарвыканкама Г.Г.Сабыніч.
Як адзначыў Яўген Іосіфавіч Каваленка, архівы заўсёды былі абавязковым атрыбутам, сімвалам дзяржаўнасці, без якіх няма гісторыі краіны і народа, няма нацыі. Найвышэйшая адказнасць архівістаў перад будучымі пакаленнямі заключаецца ў зборы і захаванні паўнацэнных архіўных фондаў у інтарэсах народа і дзяржавы.
Рэканструкцыю будынку праводзілі ў 2022-2024 гадах за кошт сродкаў абласнога бюджэту. На гэтыя мэты выдаткавана больш за 5,7 мільёна беларускіх рублёў. Праектная магутнасць новага архівасховішча складае каля 400 тысяч спраў.
У будынку ўстаноўлены грузавы ліфт грузападымальнасцю да 300 кілаграмаў, што значна аблегчыць працу архівістаў. Сховішчы абсталяваны сучаснымі сістэмамі кандыцыянавання і падтрымання тэмпературна-вільготнага рэжыму, усе працоўныя месцы спецыялістаў аўтаматызаваны.
Адкрыццё адбылося напярэдадні Дня незалежнасці – галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці. У гэты дзень, 3 ліпеня 1944 года, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца рэспублікі – г.Мінск.
У рамках мерапрыемства намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок прэзентаваў унікальнае выданне – зборнік дакументаў і матэрыялаў «Нацысцкія карныя аперацыі супраць партызан Полацка-Лепельскай зоны. Красавік – травень 1944 г.».
У фае архівасховішча ўдзельнікам і гасцям мерапрыемства на дэманстрацыйным экране былі паказаны два хранікальна-дакументальныя фільмы, падрыхтаваныя БДАКФФД у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» – «Вызваленне Віцебска» і «Вызваленне Беларусі».
![]() |
1. Будынак архівасховішча па праспекце Фрунзэ, 90а |
![]() |
2. Намеснік дырэктара ТАА «Праф НК» Аляксандр Драбо перадаў сімвалічны ключ ад будаўнікоў дырэктару Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяне Свістуновай |
![]() |
3. Урачыстая цырымонія адкрыцця |
![]() |
4. Экскурсія ў адным з архівасховішчаў |
![]() |
5. Падчас прэзентацыі зборніка дакументаў і матэрыялаў «Нацысцкія карныя аперацыі супраць партызан Полацка-Лепельскай зоны. Красавік – травень 1944 г». |