У Віцебску адбылася сустрэча архівістаў з кіраўніком камітэта па справах архіваў Ніжагародскай вобласці, кандыдатам філалагічных навук Барысам Пудалавым

Намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Аксана Пашкевіч і дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Свістунова сустрэліся 26.06.2024 з удзельнікам ХI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі – кіраўніком вобласці, кандыдатам філалагічных навук Барысам Пудалавым.

Разам яны абмеркавалі структуру архіваў, іх кадравы патэнцыял, выдавецкую дзейнасць ды іншыя.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся друкаванымі выданнямі, створанымі віцебскімі і ніжагародскімі архівістамі.