Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для студэнтаў УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

25 чэрвеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», праведзены лекцыя і экскурсія для студэнтаў факультэта гісторыі, кумунікацыі і турызма УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». Студэнты даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, складзе яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў. Асобая ўвага была звернута на фонды па эканамічнай гісторыі Гродзенскай губерні. Студэнты наведалі выставачную залу, навукова-даведачную бібліятэку, архівасховішча, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

 

1. Студэнты знаёмяцца са справамі ў вучэбнай аўдыторыі.
2.Студэнты ў выставачным зале.