Аб удзеле ў навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь в годы Великой Отечественной войны: история и современность (к 80-летию освобождения Беларуси)»

25–26 чэрвеня ў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь в годы Великой Отечественной войны: история и современность (к 80-летию освобождения Беларуси)», прысвечаная гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У прывітальным слове Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.У.Рыжанкова было сказана аб важнасці захавання гістарычнай праўды і гістарычнай памяці, а таксама пра ролю навуковай супольнасці ў гэтым працэсе.

На пленарным пасяджэнні выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. У сваім дакладзе ён распавёў пра ролю архіўных устаноў рэспублікі ў пытанні захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Алег Леанідавіч расказаў аб выдавецкіх праектах архіўнай галіны, у тым ліку новай серыі «Партизанский архив». Вялікая ўвага ў дакладзе была нададзена працы з моладдзю. Толькі ў межах агульнарэспубліканскай акцыі «Архивы – школе» праведзена каля 2 тысяч мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш за 35 тысяч школьнікаў.

Яшчэ адным напрамкам працы архіўных устаноў у пытанні ўвекавечвання гістарычнай памяці з’яўляецца стварэнне дакументальных фільмаў на аснове кінахронікі. Ужо падрыхтавана 9 такіх праектаў. Таксама створаны дзесяткі кінаролікаў аб значных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Алег Леанідавіч адзначыў таксама цеснае ўзаемадзеянне архівістаў з Расіі і Беларусі па розных напрамках працы.

У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінок, У.А.Калабаева, В.Г.Мазец і В.П.Гарматны.

 

1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў падчас выступлення на пленарным пасяджэнні
2. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінок і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі В.М.Надтачаеў
3. Удзельнікі канферэнцыі