Кіналекторыі ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» для навучэнцаў школ г. Вілейка правялі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне»

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» правялі кіналекторыі для навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі на базе ДУ «Вілейскі краяз-наўчы музей». Музей наведалі навучэнцы ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас» і ДУА «Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі». Перад паказам дакументальнага фільма «Вызваленне» ар-хівісты пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі этапамі вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, расказалі аб рашэнні Кіраўніка дзяржавы аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Архівісты зрабілі акцэнт на тое, што ў цяперашні час адзіным у Рэспубліцы Беларусь сховішчам аўдыёвізуальных дакументаў з’яўляец-ца Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, які і падрых-таваў у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў» кароткаметражныя даку-ментальныя фільмы па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і працоўны подзвіг беларускага народа па пасляваеннаму аднаўленню народнай гаспадаркі.

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў А.А. Тамковіч падчас прэс-рэлізу да дакументальнага фільма «Освобаджэнне».
2. Архівіст А.М. Бярозаўская падчас прэс-рэлізу да дакументальнага фільма «Вызваленне».
3. Вучні ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас» падчас праглядальніка дакументальнага фільма «Вызваленне».
4. Вучні ДУА «Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» падчас прагляду дакументальнага фільма «Вызваленне».