Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент – пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны сваёй маці ў Хойніцкі раён
У фондзе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Хойніцкага райвыканкама захоўваецца пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сямёна Карпавіча Аніскаўца (1920–1944) ад 25 лістапада 1943 года (Ф. 13. Оп. 2. д.161. Л. 5), адрасаванае яго маці Сафіі Лаўрэнцьеўне Аніскавец у вёску Клівы Загальскага сельсавета Хойніцкага раёна. У ім аўтар, не ведаючы, ці жыва маці, выказвае радасць ад вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося напярэдадні, апісвае свой удзел у вайне і просіць паведаміць інфармацыю аб родных і знаёмых.
На сайце «Памяць народа» маюцца звесткі, што Сямён Аніскавец загінуў у 1944 годзе і пахаваны ў Латвіі. Па дадзеных з дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, маці загінуўшага Сафія Аніскавец выжыла ў вайну (пагаспадарчая кніга вёскі Клівы Загальскага сельсавета Хойніцкага раёна за 1949-1951 гг. – Ф. 472. Воп. 3. Спр. 3. Арк. 197). Аб лёсе іншых упамінаемых ў пісьме людзей з-за недастатковай колькасці дадзеных аб іх (адсутнічаюць прозвішчы і імёны па бацьку) знайсці інфармацыю не ўдалося.
![]() |
![]() |
1-2. ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 13. Воп. 2. Спр. 161. Арк. 5 |