Выстава «Выстаялі і перамаглі» на Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці
19 чэрвеня 2024 года адбыўся другі Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці. У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прадставіў банэрную выставу «Выстаялі і перамаглі», прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экспазіцыя створана на аснове дакументальных матэрыялаў НАРБ у супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Асаблівае месца ў выставе нададзена тэме партызанскага руху. Жыхары беларускіх гарадоў і вёсак ад малога да вялікага ўсталі на абарону Айчыны – нездарма Беларусь называюць «рэспублікай – партызанкай».
На выставе прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць напружаную і самаадданую працу беларускага народа па аказанні дапамогі Чырвонай Арміі, якая вызваляла Еўропу ад нацысцкага прыгнёту. У 1945 г. у Беларусь было перадыслакавана з тылавых раёнаў СССР 57 эвакуацыйных шпіталяў, у якіх праходзілі лячэнне і рэабілітацыю параненыя салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі. Насельніцтва рэспублікі рабіла ўсё магчымае, каб параненыя выжылі. Прадукты харчавання, клопат і ўважлівы догляд за параненымі, бязвыплатная здача крыві спрыялі таму, што каля 40 тысяч байцоў Чырвонай Арміі зноў сталі ў строй і працягнулі барацьбу да Перамогі.
Каманды сапёраў самааддана працавалі па размініраванні тэрыторыі рэспублікі ад шматлікіх выбуховых рэчываў – мін, авіябомбаў, снарадаў, гранат і патронаў. З 1944 па 1946 гг. з беларускай зямлі было вынята больш за 9 мільёнаў адзінак розных выбуховых рэчываў, што выратавала тысячы жыццяў жыхароў Беларусі. Тысячы беларусаў былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод і сталі вядомыя ўсяму савецкаму народу як сімвалы стойкасці, мужнасці, гераізму і бясстрашнасці. Кожны паасобку і ўсе разам яны Выстаялі і Перамаглі.
Экскурсійнае суправаджэнне выставы забяспечыла навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Прастакова.
![]() |
1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К Дзямянюк на Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці |
![]() |
2. Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Прастакова знаёміць з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
3. Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Прастакова знаёміць з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
4. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Ю.С.Прастакова на выставе |