Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і Дзяржаўная казённую ўстанова Бранскай вобласці «Дзяржаўны архіў Бранскай вобласці» правялі Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Развіццё архіўнай справы ў сучасны перыяд. Праблемы і перспектывы»

17 чэрвеня 2024 г. установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) і Дзяржаўная казённая ўстанова Бранскай вобласці «Дзяржаўны архіў Бранскай вобласці» (далей – ДКУ БВ ДАБВ) правялі Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Развіццё архіўнай справы ў архіве. Праблемы і перспектывы».

Ва ўступным слове Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч адзначыў, што берагчы і захоўваць для гісторыі дакументальныя багацці краіны – асноўная задача дзяржаўных архіваў.

На канферэнцыі з дакладамі выступілі дырэктар ДАГом Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч і дырэктар ДКУ БВ ДАБВ Надзея Мікалаеўна Антошына.

Падчас відэаканферэнцыі кіраўнікі ўстаноў распавялі, што з сябе ўяўляюць дзяржаўныя архівы, якія ўнікальныя дакументы захоўваюцца ва ўстановах, падрабязна спыніліся на той працы, якую праводзяць у рамках папулярызацыі архіўных дакументаў праз выставачную і публікацыйную дзейнасць, а таксама ўдзел у навуковых і навукова-практычных мерапрыемствах.

Дырэктарамі архіваў было адзначана, што ў цэлым задачы і праблемы, якія стаяць перад архівамі, супадаюць. Гэта, у першую чаргу, захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, аб гераізме нашых народаў.

Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства выказалі сваё кампетэнтнае меркаванне па вышэйпаказанай тэме, абмеркавалі апошнія тэндэнцыі ў архіўнай апрацоўцы дакументаў, іх аблічбоўцы, а таксама актуальныя праблемы забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў.

Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства таксама былі вызначаны асноўныя напрамкі далейшага сумеснага супрацоўніцтва, адзначана важнасць правядзення такіх сустрэч.

 

1. Дырэктар ДАГом А.М.Сушчэвіч
2. Выступ А.М.Сушчэвіча