Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» працягвае працу па арганізацыі паказаў дакументальнага фільма «Вызваленне» на прадпрыемствах Гомеля

29 мая 2024 г. у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) арганізавала паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» для працаўнікоў ДУ «Гомельскі абласны цэнтр трансфузіялогіі».

Перад праглядам фільма дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч расказаў калектыву абласнога цэнтра трансфузіялогіі аб праекце, які падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, дзе ў храналагічным парадку ідзе апавяданне аб вызваленні гарадоў Беларусі.

«Кожны грамадзянін сваёй краіны павінен ведаць гісторыю сваёй Радзімы. Мы павінны памятаць пра подзвігі нашых продкаў і пра тое, якім коштам нашаму народу дасталася Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне», – адзначыў дырэктар архіва.

Дакументальны фільм «Вызваленне» выклікаў непадробную цікавасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства. Работнікі змаглі задаць А.М.Сушчэвічу хвалюючыя пытанні, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, на якія былі дадзены вычарпальныя адказы.

 

1. Выступленне дырэктара абласнога архіва А.М.Сушчэвіч
2. Кадр з дакументальнага фільма «Вызваленне»
3. Работнікі прадпрыемства падчас прагляду дакументальнага фільма