У Іўеўскім раённым выканаўчым камітэце супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» арганізавалі паказ фільма «Вызваленне»
23.05.2025 дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» Свірко С.Г. прыняла ўдзел у сустрэчы старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, дэлегата Усебеларускага народнага сходу Генца Ігара Мікалаевіча з работнікамі райвыканкама. На мерапрыемстве, якое праходзіла ў вялікай зале Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, прысутным былі выкладзены вынікі Усебеларускага народнага сходу.
У рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для прысутных на мерапрыемстве быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-м угодкам вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дырэктар архіва Свірко С.Г. выступіла перад гледачамі да пачатку кінапрагляду, расказаўшы аб баявых дзеяннях Чырвонай арміі, партызан, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі, аб гераізме аператараў франтавых кінагруп, працаўніках тылу, якія цаной жыцця адваявалі права жыць пад мірным небам у свабоднай і незалежнай краіне.
![]() |
Выступленне дырэктара архіва перад паказам дакументальнага фільма і ўдзельнікі мерапрыемства падчас паказу |