Аб падвядзенні вынікаў пілотнага праекта «Юны архівіст» установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 23 і 27 мая 2024 г. на базе ўстановы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва» і ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшлі заняткі з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва» і з навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №43 г.Магілёва».

У ходзе гэтых заняткаў адбылося падвядзенне вынікаў пілотнага праекта «Юны архівіст».

Музею гісторыі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва» былі ўручаны архіўныя копіі дакументаў па гісторыі школы, знойдзеныя навучэнцамі ў ходзе даследчай работы ў чытальнай зале архіва.

Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Святлана Барцулёва пажадала рабятам поспехаў у вучобе і падзякавала за ўдзел у гэтым праекце, а таксама выказала словы падзякі выкладчыку гісторыі Дзянісавай Алене Пятроўне.

У завяршэнні мерапрыемства навучэнцам былі ўручаны памятныя падарункі з сімволікай архіва.

 

Святлана Барцулёва ўручае архіўныя копіі музею ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва»
Святлана Барцулева з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва»
Святлана Барцулева ўручае памятныя падарункі навучэнцу ДУА «Сярэдняя школа №43 г.Магілёва»