Прэм’ерныя паказы дакументальнага фільма «Вызваленне» у г.Брэсце
3 мая 2024 г.у актавай зале будынка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адбыліся прэм’ерныя паказы дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Сярод першых гледачоў – студэнты 3-га курса гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна, вучні старэйшых класаў Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, СШ №18 г.Брэста, а таксама супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі і Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.
Перад пачаткам паказаў з уступным словам аб праекце выступіла дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава.
У рамках кінапаказаў удзельнікам была прадстаўлена падрыхтаваная дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».
![]() |
1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава расказвае пра фільм |
![]() |
2. Студэнты гістарычнага факультэта на прэм’ерным паказе |
![]() |
3. Вучні СШ №18 падчас прагляду фільма |
![]() |
4. Работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама знаемяцца в выстаўкай «Была вайна… Была перамога!» |