30 сакавіка 2024 г. калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» традыцыйна прыняў удзел у правядзенні абласнога суботніка
30 сакавіка 2024 г. калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) традыцыйна прыняў удзел у правядзенні абласнога суботніка.
Праца праведзена маштабная: прыбрана ўся тэрыторыя ад смецця і вялікай колькасці сухой травы і лісця.
У час выканання ўсіх відаў работ па ўборцы памяшканняў і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі архіва выконваліся правілы аховы працы і правілы пажарнай бяспекі.
Сабраныя работнікамі абласнога архіва грашовыя сродкі ў памеры 130 беларускіх рублёў, былі накіраваны на выкананне работ па добраўпарадкаванні ў рамках рэканструкцыі аб’екта «Мемарыяльны комплекс «Дзецям – ахвярам вайны».
Кожны супрацоўнік ДАГв унёс свой уклад у захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым нашага народа!