Аб удзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адзінай памяці верныя»
27-28 сакавіка 2024 года ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адзінай памяці верныя». Мерапрыемства, выбудаванае ў форме дыялогу, аб’яднала гісторыкаў, педагогаў, музеязнаўцаў, архівістаў.
З дакладам «Атрыбуцыя кінадакументаў перыяду вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з фондаў БДАКФФД» выступіла загадчык аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата БДАКФФД М.Д.Раманава. У сваім дакладзе яна асвятліла вопыт аддзела ў атрыбутаванні кінадакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прывяла прыклады вынікаў такой дзейнасці. У прыватнасці, аб’ектам даследавання паслужыў кіналетапісны матэрыял «Вызваленне Мазыра і Калінкавіч» (арх. № 35_00723). З дапамогай супастаўлення аператарскіх здымачна-мантажных лістоў і экраннага матэрыялу ўдалося вызначыць прозвішчы аператараў, занятых у здымках: Д.Ібрагімаў і Я.Мухін.
Таксама 27 сакавіка адбылося адкрыццё другой часткі выставы «Адзінай памяці верныя». Экспазіцыя прысвечана баявому ўзаемадзеянню беларускіх партызан з Чырвонай Арміяй у баях за Беларусь. Адлюстраваны такія тэмы, як выратаванне 65-й арміяй 1-га Беларускага фронту мірных грамадзян – вязняў Азарыцкіх лагераў у сакавіку 1944 г., барацьба партызан супраць карнікаў вясной-летам 1944 г., вызваленне партызанамі або партызанамі сумесна з арміяй населеных. Гэта працяглы сумесны праект БДАКФФД і Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, для арганізацыі якога архіў прадаставіў фонадакументы, якія змяшчаюць успаміны партызан і байцоў Чырвонай арміі аб вызваленні тэрыторыі Беларусі.
![]() |
Падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адзінай памяці верныя» |
![]() |
У час работы секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адзінай памяці верныя» |