Аб удзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у семінары «100-годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў»
29 сакавіка 2024 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар «100-годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў».
Мерапрыемства аб’яднала спецыялістаў з архіваў, музеяў, навуковых устаноў, якія падзяліліся вопытам захавання аўдыёвізуальных дакументаў, рэкамендацыямі па экспанаванні, а таксама прапановамі па супрацоўніцтве.
Спікерам ад установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) выступіў дырэктар архіва А.М.Ганчар. Тэма яго даклада «Аўдыёвізуальныя дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя 100-годдзю беларускага кіно: склад фондаў, асаблівасці захоўвання і выкарыстання». У выступленні акцэнт быў зроблены на асаблівыя ўмовы захоўвання аўдыёвізуальных дакументаў, якія ўваходзяць у склад Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, паколькі пры іх невыкананні каштоўныя дакументы могуць быць страчаны назаўжды. Акрамя таго, была дадзена пашыраная характарыстыка жанравага і тэматычнага складу дакументаў, якія захоўваюцца ў БДАКФФД. А.М.Ганчар падкрэсліў, што ўнікальнасць аўдыёвізуальных дакументаў, якія знаходзяцца ў фондах архіва, іх гістарычная, культурная і навуковая каштоўнасць надзвычай высокія, а калектыў БДАКФФД нязменна адкрыты для новых сумесных праектаў.
![]() |
1. Перад пачаткам мерапрыемства (29 сакавіка 2024 г., г.Мінск, БДАКФФД) |
![]() |
2. Выступленне дырэктара БДАКФФД А.М.Ганчара (29 сакавіка 2024 г., г.Мінск, БДАКФФД) |
![]() |
3. Падчас правядзення семінара (29 сакавіка 2024 г., г.Мінск, БДАКФФД) |