22 сакавіка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай 81 гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь, якая праходзіла на базе ДУА «Сярэдняя школа №75 г. Гомеля»
22 сакавіка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай 81 гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь, якая праходзіла на базе ДУА «Сярэдняя школа №75 г. Гомеля».
У памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі і педагогі ДУА «Сярэдняя школа №75 г. Гомеля», а таксама дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. і клірык храма Грузінскай іконы Божай Маці іерэй Мікалай.
Мерапрыемства было прысвечана гадавіне трагічнай падзеі ў гісторыі нашай краіны – спаленню нямецка-фашысцкімі захопнікамі беларускай вёскі Хатынь падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.).
Падчас мерапрыемства гаварылі пра падзеі, якія адбыліся ў в. Хатынь, пра лёс яе жыхароў, а таксама пра мемарыяльны комплекс, створаны на месцы трагедыі, пра важнасць захавання гістарычнай памяці.
«Угодкі трагедыі Хатыні – гэта трагедыя і боль усяго беларускага народа, якая выявілася ў сотнях спаленых вёсак і тысячах загінуўшых мірных жыхароў. Памятаючы трагедыю ў Хатыні мы таксама павінны ведаць і ганарыцца тым, што з’яўляемся нашчадкамі народа-пераможцы, народа-вызваліцеля, бо менавіта тут, на гомельскай зямлі, быў створаны магутны плацдарм для правядзення аперацыі «Баграціён», з якой пачалося вызваленне ўсёй Беларусі», – адзначыў дырэктар архіва Сушчэвіч А.М.
У рамках мерапрыемства для навучэнцаў быў праведзены кіналекторый, распрацаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» з паказам відэароліка.
Удзельнікі круглага стала пашырылі і паглыбілі свае веды аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб трагічных падзеях у Хатыні, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
22 сакавіка – Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Дата, якая стала для кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь сімвалам вечнай памяці, смутку і болю. Трагедыю спаленай беларускай вёскі немагчыма і нельга забыць!
Пасля завяршэння мерапрыемства дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. даў інтэрв’ю карэспандэнту абласной газеты Гомельскія ведамасці.