Памятнае мерапрыемства ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»
22 сакавіка 1943 г.недалёка ад вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці партызанамі была абстраляная аўтакалона фашыстаў і ў выніку нападу забіты нямецкі афіцэр. У адказ карнікі акружылі вёску, сагналі ўсіх жыхароў у хлеў і падпалілі яго, а тых, хто спрабаваў бегчы, расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. У выніку загінула 149 ні ў чым не вінаватых людзей, з іх 75 дзеці ва ўзросце да 16 гадоў. Вёска была разрабавана і спалена дашчэнту, пры гэтым цудам выратаваліся 5 дзяцей і 1 Дарослы – Іосіф Камінскі (прататып скульптуры «Няскораны чалавек»). Карную аперацыю праводзіў 118-ы паліцэйскі батальён, сфармаваны ў 1942 г.у Кіеве з былых ваеннапалонных, а таксама падраздзяленні батальёна СС О.Дирлевангера.
Сёння, у дзень 81-ай гадавіны знішчэння вёскі Хатынь, прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва, Нацыянальнага гістарычнага архіва ў складзе дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у памятным мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», усклалі кветкі, ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх нявінных ахвяр нацызму.
![]() |
1. Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на памятным мерапрыемстве |
![]() |
2. Удзельнікі памятнага мерапрыемства |
![]() |
3. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка падчас ускладання кветак |
![]() |
4. Намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Д.А.Касцюкевіч і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л.Воінаў ускладаюць кветкі |
![]() |
5. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў ускладаюць кветкі |
![]() |
6. Прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на памятным мерапрыемстве |