Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

Супрацоўнікі архіва прыгадалі гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі яе асноўныя палажэнні і змены. У рамках мерапрыемства быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма, падрыхтаванага Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Дэпартаментам па архівах і справаводстве, прымеркаванага да 30-годдзя Асноўнага Закона. У завяршэнні ўдзельнікі адказалі на пытанні віктарыны «Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь».