БДАМЛМ правёў лекцыю для работнікаў структурных падраздзяленняў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»
28 лютага 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка і вядучы архівіст аддзела работы архіваў арганізацый і фарміравання НАФ А.Э. Любецкая правялі семінар з работнікамі структурных падраздзяленняў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», адказнымі за вядзенне справаводства і архіў.
Асаблівая ўвага была звернута на няўхільнае выкананне патрабаванняў заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, у тым ліку пры фарміраванні і вядзенні спраў пярвічных прафсаюзных арганізацый работнікаў і студэнтаў, устанаўленні тэрмінаў захоўвання дакументаў, парадку складання наменклатур спраў, захавання тэрмінаў навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, а таксама ўмоў выдзялення да знішчэння дакументаў, якія не падлягаюць захоўванню.
![]() |
1. В.Э. Любецкая праводзіць занятак |
![]() |
2. В.Э. Любецкая праводзіць занятак |
![]() |
3. Слухачы |
![]() |
4. Слухачы |