Віртуальная экспазіцыя «Звесткі пра сям’ю Петруся Броўкі»

Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку прадстаўляе віртуальную экспазіцыю «Звесткі пра сям’ю Петруся Броўкі» з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі і Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку.

Успамінаючы свой радавод, Пятрусь Броўка жартаваў, што яго род найстаражытнейшы на Ушаччыне, бо продкаў па бацьку звалі Адам і Ева – Адам Іосіфавіч Броўка і Ева Іванаўна Тарасевіч. Сам Пятрусь Броўка нарадзіўся ў сям’і Юстына Адамавіча і Алены Сцяпанаўны ў вёсцы Пуцілкавічы, якая ўваходзіла на той час у Вялікадолецкую воласць Барысаўскага ўезду Мінскай губерніі. Як і ў многіх сялянскіх сем’ях таго часу, у Броўкаў хапала сваякоў: браты і сёстры, дзядзькі і цёткі, дзядулі і бабулі…

На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку і фотаздымкі з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі, якія апавядаюць пра членаў сям’і Петруся Броўкі.