«Тыдзень нулявога траўматызму» і атэстацыя працоўных месцаў у Цэнтральнай лабараторыі

З 19 па 23 лютага ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» праводзяцца мерапрыемствы «Тыдня нулявога траўматызму».

У ходзе праводзімых мерапрыемстваў асноўная ўвага была нададзена навучанню бяспечным метадам і прыёмам выканання работ, праверцы ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама арганізацыі кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах і правільнасцю прымянення індывідуальных сродкаў абароны супрацоўнікамі лабараторыі.

А напярэдадні тыдня нулявога траўматызму, спецыялістамі Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя былі праведзены лабараторныя даследаванні на працоўных месцах супрацоўнікаў у рамках атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы.

Праведзеныя даследаванні паказалі адсутнасць асаблівых, шкодных або небяспечных умоў працы.

 

Фота 1 – даследаванне шкодных фактараў на працоўным месцы мікрабіёлага.
Фота 2 – працоўнае месца па абяспыльванню дакументаў.
Фота 3 – працоўнае месца на ўчастку брашуроўкі і пераплету дакументаў.
Фота 4 – працоўнае месца па аблічбоўцы дакументаў.
Фота 5 – даследаванне шкодных фактараў пры працы праявачнай машыны.
Фота 6 – працоўнае месца архівіста-рэстаўратара.
Фота 7 – вядучы інжынер-тэхнолаг Д.В.Мачульскі (злева) правярае правільнасць вядзення журнала інструктажоў.
Фота 8 – праверка прыдатнасці вогнетушыцеляў.
Фота 9 – адпрацоўка навыкаў членаў пажарнай дружыны пры ўзгаранні ў шчытавой.
Фота 10 – праверка ведаў інструкцыі па ахове працы пры рабоце з аўтаклавам.