У Бабруйскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны
Члены групы абмеркавалі вынікі работы, якую ставілі перад сабой на мінулым пасяджэнні, а таксама намецілі задачы на перспектыву.
— Мы паставілі перад сабой задачу — супаставіць дадзеныя друкаванай версіі кнігі «Памяць. Бабруйскі раён» з электронным рэгіянальным банкам дадзеных «Кніга памяці Бабруйскага раёна», дзе ўтрымліваюцца звесткі пра ўсіх воінаў, захаваных на тэрыторыі раёна. Праверку гэтую мы завяршылі 20 снежня, усе члены групы, у якую ўваходзіць і дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Заяц А.Д. з ёй справіліся. Як і меркавалася, недакладнасцяў выяўлена нямала — супярэчлівая інфармацыя больш як па 150-ці абаронцах Айчыны. Наступны этап, які намецілі прайсці, — скрупулёзна праверыць, суаднесці інфармацыю пра неўвекавечаных воінаў з архіўнымі дадзенымі, каб мець падставу прыняць канчатковае рашэнне па іх увекавечанні і, што асабліва важна, — устанавіць дакладнае месца, дзе, у якой мясцовасці чалавек павінен быць увекавечаны: гэтая інфармацыя ў розных крыніцах розніцца. Работа немалая, патрабуе дакладнасці, таму падыход да яе павінен быць надзвычай адказным. Кіруемся прынцыпам: працаваць не на колькасць, а на якасць, — расказаў Дзмітрый Вяроўкін.