Аб правядзенні семінара-вучобы супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

1 снежня 2023 г.на базе Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» быў праведзены семінар – вучоба па тэме: «Справаводства: сучасныя патрабаванні. Упарадкаванне дакументаў арганізацый – крыніц камплектавання дзяржаўнага архіва, складанне лакальна прававых актаў». У семінары прынялі ўдзел спецыялісты, адказныя за справаводства ўстаноў і арганізацый горада Крычава і Крычаўскага раёна.

У фае Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта была прадстаўлена стэндавая выстава «Ёсць маленькі горад над Сожам».