Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» установы» Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

7 снежня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ў цэнтральнай бібліятэцы з навучэнцамі 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава» прайшоў адкрыты дыялог «Нам завешчана памятаць», прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынстваў генацыду, які адзначаецца 9 снежня. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка, пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У раённую бібліятэку была перададзена кніга «Архівы. Нічога акрамя праўды». Каб любы чытач мог карыстацца і азнаёміцца з архіўнымі матэрыяламі.

Таксама для навучэнцаў была падрыхтавана і прадстаўлена выстава «Вайна вачыма відавочцаў».