Падчас тэматычнай гасцёўні «АРХІВАЖНА: гісторыя Глыбоччыны ў асобах» адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў да 60-годдзя Дзяржархіва
У лістападзе 1963 года Пастановай Саўміна БССР былі створаны філіялы дзяржаўных архіваў абласцей, у ліку якіх – занальныя дзяржаўныя архівы ў Глыбокім, Полацку і Оршы.
Да 60-годдзя глыбоцкія архівісты заснавалі Кнігу гонару сваёй установы, у якую па прапанове калектыву занесены заслужаныя архівісты, узнагароджаныя нагрудным знакам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта былыя дырэктары архіву Лідзія Маўчун і Нэля Баравік.
Падчас тэматычнай гасцёўні «АРХІВАЖНА: гісторыя Глыбоччыны ў асобах» Пасведчанне аб занясенні ў Кнігу гонару Лідзіі Аркадзьеўне і Нэлі Аляксандраўне ўручыў дырэктар Дзяржархіва Васіль Марозаў.
Нэля Баравік таксама ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Заслужаную ўзнагароду падчас мерапрыемства ўручыў па даручэнні старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Шубскі.
У юбілейны для архіва год без увагі не засталіся і іншыя супрацоўнікі ўстановы. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Дзяржархіва ў г.Глыбокае Ірына Батыгіна. Ганаровай граматай Глыбоцкага райвыканкама – загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Марына Малатоўнік, Падзякай раённага Савета дэпутатаў – архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Сняжана Ляхава.