Адукацыйны архіўна-даследчы праект «Памятаць, каб жыць»
4 лістапада ў ДУА «Базавая школа №15 г.Полацка» адбылося адкрыццё адукацыйнага архіўна-даследчага праекта «Памятаць, каб жыць». Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» Лазаронак Людміла Віктараўна прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці праекта. Адной з галоўных мэтаў якога з’яўляецца стварэнне электроннай базы дадзеных па пахаваннях ахвяр нацысцкай палітыкі генацыду на тэрыторыі г.Полацка і Полацкага раёна на аснове архіўных крыніц.