Аб удзеле С.В. Кулінка ў Міжнароднай канферэнцыі ў Гомелі
23—24 лістапада 2023 г.у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (ГДУ) імя Ф.Скарыны адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гісторыя Гомельшчыны ў кантэксце падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. (да 80-годдзя вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)».
Канферэнцыя арганізавана факультэтам гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф.Скарыны сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Рускім домам у Гомелі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся дэкан факультэта, к.г.н., дацэнт С.Чаропка; прарэктар А.Куксо; першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, дырэктар Рускага дома ў Гомелі В.Бараненка; было зачытана прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Лакізы.
Загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.Кулінок выступіў адным з мадэратараў секцыі «Пярэдадзень вайны. Баявыя дзеянні». Ён таксама прадставіў даклад «Падрыхтоўка нямецкай разведвальна-дыверсійнай агентуры на тэрыторыі Гомельшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Праца секцыі прайшла ў актыўным і канструктыўным ключы, а даклады выклікалі жывую цікавасць і абмеркаванне.
![]() |
1. Прывітальнае слова С.Чаропка |
![]() |
2. Пад час працы канферэнцыі |
![]() |
3. Даклад С. Кулінка |
![]() |
4. С. Кулінок |