Лекцыя ў Дэпартаменце выканання пакаранняў
25 лістапада 2023 г.загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прачытаў лекцыю «Ад Нюрнберга да Гомеля: судовыя працэсы над нацысцкімі злачынцамі ў першыя пасляваенныя гады» ў Дэпартаменце выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У фармаце анлайн да відэалекцыі падключыліся больш за 40 папраўчых устаноў. Лекцыю праслухалі каля 2 тыс. чалавек.
Лектар падзяліўся з удзельнікамі мерапрыемства звесткамі аб фарміраванні нарматыўна-прававой базы па прыцягненні нацысцкіх злачынцаў да крымінальнай адказнасці; аб падрыхтоўцы і правядзенні Нюрнбергскага працэса над вышэйшым нямецкім ваенна-палітычным кіраўніцтвам, а таксама расказаў аб правядзенні на тэрыторыі БССР у 1946—1947 гг. чатырох адкрытых працэсаў: у Мінску, Бабруйску, Віцебску і Гомелі.
![]() |
1. Выступленне С.В. Кулінка |