Аб удзеле работнікаў архіва ў Х Лепельскіх чытаннях
Прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) 3 лістапада 2023 г. прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Х Лепельскія чытанні», арганізаванай Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам, Лепельскім раённым краязнаўчым музеем і Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Лепельскага раённага краязнаўчага музея, краязнаўцы і інш.
Загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з дакладам «Подготовка немецкой разведывательно-диверсионной агентуры на оккупированной территории Витебской области: региональный аспект», навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела Т.М.Агеенка прадставіла даклад «Гісторыя вёскі Касцюкоўшчына праз прызму архіўных крыніц».
1. Падчас выступлення С.В.Кулінка |
2. Выступленне Т.М.Агеенка |