Аб правядзенні занятка з навучэнцам 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №43 г.Магілёва»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 8 лістапада 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» прайшоў занятак з навучэнцам 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №43 г.Магілёва».
У ходзе тэарэтычнага занятку навучэнец быў азнаёмлены з каталогам, навукова-даведачным апаратам архіва. Таксама школьнік азнаёміўся ў чытальнай зале з выставачнай дзейнасцю архіва, з перыядычнымі выданнямі і з падрыхтаванай выставай да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У ходзе практычнага занятку навучэнец заняўся даследчай дзейнасцю па абранай тэматыцы.