Экскурсія для вучняў ДУА «Броннагорская базавая школа» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
2 лістапада 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (будынак па вул. Энгельса, 8) наведалі вучні ДУА «Броннагорская базавая школа». Ініцыятарам экскурсіі стала Мшар Лізавета Барысаўна, краязнаўца, якая шмат гадоў займаецца вывучэннем гісторыі халакоста.
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй дзяржархіва Брэсцкай вобласці, расказалі аб складзе дакументаў, якія захоўваюцца ў ім. Найбольшую цікавасць у рабят выклікалі дакументы, якія сведчаць аб генацыдзе насельніцтва ў гады акупацыі.
Вучням была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
Архівіст Ι кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Крышчанка В.А. расказвае вучням аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве |
![]() |
Школьнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі, якія расказваюць аб генацыдзе насельніцтва ў гады вайны |
![]() |
Aрхівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Якута Н.В. расказвае рабятам аб працесе рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
Вучні ДУА «Броннагорская базавая школа» каля будынка архіва па вул. Энгельса, 8 |