27 кастрычніка 2023 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі члены ветэранскага клуба «Сяброўства»
Для пажылых людзей былі арганізаваны аглядная экскурсія па архіве, паказ віртуальных выставачных праектаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі архіва і звязаных з тэматыкай Вялікай Айчыннай вайны, азнаямленне з выставачным праектам «З сямейных архіваў», на якім прадстаўлены фатаграфіі і лісты з асабістых і сямейных фондаў, што захощваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці.
Удзельнікі сустрэчы атрымалі інфармацыю аб сістэме архіўных устаноў у Рэспубліцы Беларусь і рабоце Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, а таксама аб методыцы работы па пошуку звестак генеалагічнага характару ў архівах і адкрытых крыніцах.