Аб правядзенні ўрока з вучнямі 10-11 класаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 26 кастрычніка 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшоў занятак з навучэнцамі 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва».
У ходзе тэарэтычных заняткаў школьнікі былі азнаёмлены з работай архіва па камплектаванню архіўнай установы і з крыніцамі камплектавання. У ходзе практычнай работы школьнікі азнаёміліся з парадкам работы карыстальнікаў у чытальнай зале архіва, дзе змаглі адчуць сябе даследчыкамі архіўнай установы. Для школьникаў быў прадстаўлены фонд № 6115 «Калекцыя дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войн, сацыялістычнага будаўніцтва, Герояў Сацыялістычнай Працы Магілёўскай вобласці». Таксама навучэнцы азнаёміліся з перыядычнымі выданнямі і даведачна-інфармацыйнай літаратурай архіва.