Сустрэча са студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

26 кастрычніка 2023 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь быў праведзены занятак па дысцыпліне «Архівы асабістага паходжання» для студэнтаў 4 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш, распавяла пра гісторыю архіва, структуру, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

У рамках занятка будучыя гісторыкі-архівісты азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці аддзела фондаў асабістага паходжання. Дарагуш І.У. распавяла аб камплектаванні, навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў, забеспячэння іх захаванасці, а таксама выкарыстанні нарматыўна-прававых актаў і метадычных дакументаў у працы з дакументамі асабістага паходжання.

Госці наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзе ім прадставілася ўнікальная магчымасць папрактыкавацца ў правядзенні экспертызы каштоўнасці дакументаў, наглядна вывучыць спецыфіку афармлення і ўліку музейных прадметаў. Таксама студэнтам былі прадэманстраваны функцыянальныя магчымасці праграмнага модуля «Асабістыя фонды».

Студэнты наведалі фотадакументальную выставу, прысвечаную 100–годдзю з дня нараджэння Лашкевіча Уладзіміра Віктаравіча-грамадскага дзеяча, гісторыка, архівіста, начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас наведвання архіва.
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш расказвае студэнтам пра гісторыю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш азнаямляе студэнтаў з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання.
4. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш азнаямлівае студэнтаў з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання.
5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш азнаямлівае студэнтаў з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання.
6. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш азнаямлівае студэнтаў з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання.
7. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта азнаямліваюцца з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання.
8. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта азнаямляюцца з выставай, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Лашкевіча Уладзіміра Віктаравіча.
9. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання.
10. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання.
11. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання.