Аб наведванні работнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы музея ВА «Беларуснафта» і ўдзеле ў раённым семінары па ахове працы
25 кастрычніка 2023 года супрацоўнікі ўстановы наведалі музей ВА «Беларуснафта» ў Палацы культуры і тэхнікі «Нафтавік» (г.Рэчыца), дзе азнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства. Таксама іх увазе былі прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, рарытэтныя здымкі, макеты і мультымедыйныя экраны.
Пасля наведвання музея Н.М. Пішчык (дырэктар архіва), Ю.А. Барашка (прафсаюзны арганізатар) і І.В. Комар (асоба, адказная за ахову працы ўстановы) прынялі ўдзел у семінары па прафілактыцы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, які быў прымеркаваны да раённага Дня аховы працы.