Лекцыя ў Дэпартаменце выканання пакаранняў
20 кастрычніка 2023 г. загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С.В. Кулінок прачытаў лекцыю «Партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў Дэпартаменце выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У фармаце анлайн да відэалекцыі далучыліся больш за 40 папраўчых устаноў. Лекцыю праслухалі больш за 1,7 тысячы чалавек.
Лектар падзяліўся з удзельнікамі мерапрыемства малавядомымі фактамі аб зараджэнні і цэнтралізацыі партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі БССР, аб арганізацыі сувязі партызан з «Вялікай зямлёй», аб найбольш буйных баявых аперацыях «народных мсціўцаў». На паказанай прэзентацыі былі прадстаўлены дакументы, якія расказваюць аб партызанскай паўсядзённасці: арганізацыі быту і харчавання, уладкаванні лагера, арганізацыі медыцынскай дапамогі.
У рамках правядзення мерапрыемства С.В. Кулінок перадаў у Дэпартамент выканання пакаранняў тры экземпляры навукова-папулярнага выдання сумеснага праекта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА «Архівы. Нічога, акрамя праўды».
![]() |
1. С.В. Кулінок |
![]() |
2. С.В. Кулінок |
![]() |
3. С.В. Кулінок чытае лекцыю |