Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у абмеркаванні праекту Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бяспека – гэта аснова дзяржаўнасці. Без нацыянальнай бяспекі немагчыма ні развіццё культуры, ні развіцця мовы, літаратуры, ні вырашэнне сацыяльных праграм. Неабходна, абапіраючыся на традыцыі і вялізны вопыт папярэднікаў, менавіта ствараць сістэму нацыянальнай бяспекі.

На VI Усебеларускім народным сходзе Кіраўнік дзяржавы А.Р.Лукашэнка даручыў мадэрнізаваць Канцэпцыю з улікам сучаснай сітуацыі.

Да распрацоўкі новай Канцэпцыі былі прыцягнуты навуковая і экспертная супольнасць нашай краіны, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Акадэміі нацыянальнай бяспекі, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, вядучых ВНУ краіны.

20 кастрычніка 2023 г. у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У якасці асноўных спікераў выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька і яго намеснік – начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікіта Разяпаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

 

1. Выступае начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька.
2. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапрыемства.