Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у выяздным пасяджэнні адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска па пытанні рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі
Найважнейшым фактарам устойлівага развіцця дзяржавы і грамадства, росту дабрабыту грамадзян, удасканалення грамадскіх адносін з’яўляецца эфектыўная дзяржаўная маладзёжная палітыка. Галоўным вынікам рэалізацыі стратэгіі стане павелічэнне долі моладзі, занятай у розных формах грамадча-палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця (да 90 працэнтаў да 2030 года).
Маладзёжная палітыка сёння ў цэнтры ўвагі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска. Пра гэта ішла размова на выяздным пасяджэнні адміністрацыі раёна, якое прайшло на базе Віцебскага камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак «ВПКіТС» («ВПКіТС»).
У ходзе яго адбыўся абмен вопытам па гэтым напрамку сярод працоўных калектываў раёна.
Завяршылася мерапрыемства пазнавальнай экскурсіяй.
![]() |
1. Праходзіць выяздное паседжанне адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска па пытанні рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай моладзёжнай палітыкі. |
![]() |
2. Выступае кіраўнік адміністрацыі Сысоеў А.У. |
![]() |
3. У зале падчас паседжання. |
![]() |
4. Экскурсія для ўдзельнікаў пасяджэння і абмен вопытам работы з моладдзю ў ВПКіТС. |
![]() |
5. Экскурсія для ўдзельнікаў пасяджэння і абмен вопытам работы з моладдзю ў ВПКіТС. |