Аб арганізацыі ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» выставы «Яны праславілі наш горад: гісторыя Аршаншчыны ў асобах»

17 кастрычніка 2023 г. установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» падрыхтавана выстава «Яны праславілі наш горад: гісторыя Аршаншчыны ў асобах».

З Оршай звязана нямала імёнаў вядомых людзей і ганаровых грамадзян. Нехта ўнёс свой уклад у гісторыю, нехта нарадзіўся ў Оршы, нехта прайшоў Вялікую Айчынную вайну, а нехта проста жыў у горадзе і на працягу жыцця ўносіў уклад у развіццё горада. Сярод іх ёсць людзі розных прафесій, якія прайшлі шлях ад простага рабочага да дырэктара, дэпутаты, спартсмены, мастакі і краязнаўцы.

На экспазіцыі прадстаўлены дакументы з асабістых фондаў грамадзян, якія ўнеслі свой непаўторны ўклад у развіццё вытворчай, грамадскай і духоўнай дзейнасці ў г. Оршы і Аршанскім раёне – Барташэвіч А.А., Жытноў У.М., Леошка Б.А., Міласэрны А.К., Ф.А.Цімкаева і інш.: камсамольскія і членскія білеты, пасведчанні, пахвальныя лісты, дыпломы, ганаровыя граматы, выпіскі з загадаў, артыкулы з газет, фатаграфіі і інш.

Выстава адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай рэгіёна.