Дакументальны летапіс: «Аб зацвярджэнні акта Дзяржаўнай камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю будынка дзяржаўнага архіва на 750 тыс. адзінак захоўвання па вул. Чалюскінцаў»
У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» і напярэдадні Дня архівіста, установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння Магілёўскага гарвыканкама № 31-38 ад 4 ліпеня 1986 года «Аб зацвярджэнні акта Дзяржаўнай камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю будынка дзяржаўнага архіва 750 тыс. адзінак захоўвання па вул. Чалюскінцаў».
Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці быў створаны 5 ліпеня 1938 г., адначасова з прыняццем новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР. Па стане на 1941 год яго фонды ўключалі 650000 адзінак захоўвання. У гады Вялікай Айчыннай вайны большая частка архіўных дакументаў была знішчана падчас баявых дзеянняў і акупацыйнага перыяду. Частку ўсё ж удалося эвакуіраваць у савецкі тыл. Архіў аднавіў сваю працу спачатку ў Крычаве ў 1943 годзе, пасля ў ліпені 1944 года, пасля вызвалення Магілёва, быў перамешчаны ў абласны цэнтр. Тут архіў знаходзіўся ў будынку па Камуністычным зав., 4, потым па вул. Лазарэнка, 18. Са снежня 1963 года – у будынку касцёла Святога Станіслава па вул. Камсамольскай, 4. Усе гэтыя памяшканні не былі прыстасаваны для размяшчэння архіўных дакументаў. Таму ў ліпені 1986 года для архіва быў пабудаваны новы тыпавы будынак па вул. Чалюскінцаў. У снежні таго ж года архіў поўнасцю пераехаў туды і размяшчаецца там да цяперашняга часу.
![]() |
ДАМаг. Ф.11. Воп.5. Спр.1341. Л.356. |