Публікацыя зборніка дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы»
У 2023 годзе пабачыла свет навукова-папулярнае выданне Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы – зборнік дакументаў «Гісторыя развіцця прамысловых прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна: зведкі архіўных дакументаў. Выпуск 3 (1969 – 1982 гг.)», які адлюстроўвае работу ў сферы прамысловай вытворчасці на тэрыторыі горада Рэчыцы і Рэчыцкага раёна ў гады «брэжнеўскага застою».
Гэтым выданнем заканчваецца цыкл публікацый аб функцыяніраванні мясцовай прамысловасці ў пасляваенны савецкі час.