Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у інфармацыйнай сустрэчы па растлумачэнні палажэнняў Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь

Па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у краіне стартавала тлумачальная кампанія Канцэпцыі прававой палітыкі.

У г.Віцебску мерапрыемства адбылося 4 кастрычніка на базе ВДУ імя П.М.Машэрава. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Вадзім Дзмітрыевіч зазначыў, што стварэнне прававога дакумента было звязана з прыняццем змяненняў у Канстытуцыю Беларусі. У час выступлення лектар спыніўся на структуры і асноўных палажэннях Канцэпцыі, якая ўяўляе сабой кампактны, структураваны дакумент у пяці раздзелах, які вызначае стратэгію развіцця ўсёй прававой сістэмы краіны.

 

1. Выступае Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь
2. У зале падчас мерапрыемства