А. А. Душачкін падарыў свой голас БДАМЛМ і пагадзіўся прыняць удзел у мерапрыемствах установы
28 верасня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча намесніка дырэктара архіва-музея Алены Аляксандраўны Макаранка з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра імя М. Горкага, заслужаным артыстам Беларусі, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі – Андрэем Андрэевічам Душачкіным.
Андрэй Андрэевіч падарыў архіву-музею зборнік «Подых часу. Проза. Публіцыстыка» (Гродна, 2023) са сваім творам «Франтавік», пагадзіўся прыняць удзел творчай сустрэчы са студэнтамі і школьнікамі ў межах акцыі «Архівы-школе», а таксама стаць голасам установы ў праекце «QR-гід».