Аб’ектавая трэніроўка па грамадзянскай абароне і дзеянням у надзвычайных сітуацыях у рамках Адзінага дня бяспекі ў БДАМЛМ
21 верасня 2023 г. у рамках Адзінага дня бяспекі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі праведзена аб’ектавая трэніроўка па грамадзянскай абароне і дзеяннях у надзвычайных сітуацыях.
Трэніроўка праводзілася пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара архіва – начальніка грамадзянскай абароны Макаранка А.А. У трэніроўцы прыняў удзел прадстаўнік Цэнтральнага г. Мінска РАНС – галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання ГСНС і ГА Цэнтральнага РАНС Карпяк Мікіта Уладзіміравіч.
На першым этапе быў адпрацаваны парадак дзеянняў пры правядзенні мерапрыемстваў па абароне работнікаў ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. На другім этапе адпрацоўваліся дзеянні па эвакуацыі работнікаў і сховішчу ў ахоўным збудаванні грамадзянскай абароны.