Адкрыццё фотадакументальнай выставы з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Лашкевіча Уладзіміра Віктаравіча – грамадскага дзеяча гісторыка, архівіста, начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

21 верасня 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася фотадакументальная выстава, падрыхтаваная аддзелам фондаў асабістага паходжання з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Лашкевіча Уладзіміра Віктаравіча – грамадскага дзеяча, гісторыка, архівіста, начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

На выставе прадстаўлены дакументы, перададзеныя на захоўванне членамі яго сям’і. Гэта пасведчанні, граматы, віншавальныя лісты, тэлеграмы, фатаграфіі і інш.

З выставай можна азнаёміцца ў метадычным кабінеце архіва.