Аб аднаўленні вадаправода ў г.Магілёве

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе копію Пастановы Савета Народных Камісараў БССР ад 5 лістапада 1944 года № 760 «Аб аднаўленні вадаправода ў г.Магілёве». У дакуменце апісваюцца мерапрыемствы, якія неабходна было выканаць гарадскім уладам для забеспячэння гараджан водаправоднай вадой. Аднаўленчая праца вялася не толькі сіламі супрацоўнікаў гарадскога водаканала, але і з удзелам жыхароў горада. Усе намаганні накіроўваліся на больш хуткае пераадоленне пасляваеннай разрухі і вяртанне да мірнага жыцця.

 

ДАМаг. Ф.11. Воп.2. С.1. Л.36