Работнікі БДАКФФД прынялі ўдзел у акцыі «Сімвалы адзінства»

7 верасня на вышэйшай кропцы Беларусі – гары Дзяржынскай дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Сімвалы адзінства – 2023».

25 аўтамабіляў з Дзяржынска адправіліся сустракаць гасцей – актывістаў аб’яднання «Патрыёты Беларусі» і прадстаўнікоў іншых раёнаў Мінскай вобласці.

Ідэя акцыі заключаецца ў тым, каб стварыць Алею сцягоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Знаходзіцца яна будзе ў Мінску. На Алеі пад кожным сцягам усталююць таблічку з QR-кодам і назвай рэгіёна. Па кодзе можна будзе перайсці і даведацца пра яго славутасці і гісторыю.

Сцяг Дзяржынскага раёна перадала ў агульную калекцыю маладая сям’я, члены Маладзёжнага Парламента Дзяржынскага райвыканкама, пераможцы конкурсу «Малады лідэр Міншчыны», вядучы архівіст аддзела арганізацыйна-кадравай работы БДАКФФД Святлана Мяша і Віктар Шчэкачыхін разам са сваім двухмесячным сынам Максімам.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і іншыя работнікі БДАКФФД, у тым ліку старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі ЛДПБ Сяргей Сапурын і сакратар арганізацыі Нэлі Новікава.

Цырымонія да канца наступнага тыдня паўторыцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Пасля сабраныя дзяржсімвалы ўсталююць на Алеі сцягоў у сталіцы.

 

Члены Маладзёжнага Парламента Дзяржынскага райвыканкама, пераможцы конкурсу «Малады лідэр Міншчыны» Святлана Мяша і Віктар Шчыкачыхін са сваім двухмесячным сынам Максімам
Вядучы архівіст аддзела арганізацыйна-кадравай работы БДАКФФД Святлана Меша перадае сцяг Дзяржынскага раёна
Удзельнікі мерапрыемства
Работнікі БДАКФФД: старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі ЛДПБ, Сяргей Сапурын і вядучы архівіст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Аліна Жаўток